Беларускія гандбалісткі перамаглі грэцкіх
У швайцарскім Цюрыху пачаўся кваліфікацыйны турнір да фінальнай часткі жаночага чэмпіянату свету па гандболе. Беларуская дружына ў першым паядынку адолела каманду Грэцыі – 29:25 (15:12). Беларускай зборнай пад кіраваннем славенскага трэнера Томаша Чатэра належыць правесці яшчэ два паядынкі: 4 снежня з гаспадынямі пляцоўкі швайцаркамі, а 6-га снежня са зборнай Славеніі. У фінальную частку турніру, якую праз год з хвосцікам арганізуе Данія, выйдзе толькі пераможца квартэту.
Беларускае Радыё Рацыя
