Беларускія гандбалісткі перамаглі Швайцарыю
Беларускія гандбалісткі на адборавым турніры ў Цюрыху дамагліся сваёй другой вікторыі. Увечары 4 снежня яны ў драматычным змаганні адолелі гаспадыняў пляцоўкі швайцарак з лікам 24:23 (12:14). На самых апошніх секундах вырашальны мяч закінула Алеся Мігдалёва. Бліскуча правяла матч галкіпер беларускай зборнай Алеся Сафонава.
Беларускам, якіх трэніруе славенец Томаш Чатэр, засталося правесці паядынак з дружынай Славеніі, які пройдзе 6 снежня. Да гэтага славенкі разграмілі і Швайцарыю і Грэцыю. Пераможца квартэту выйдзе ў фінальную частку чэмпіянату свету.
Беларускае Радыё Рацыя
