Беларускія гандбалісткі ўдала стартавалі ў кваліфікацыі ЧС
Беларускія гандбалісткі ўдала стартавалі ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету. Адборавы турнір праходзіць ў грэцкім Аміндэа. У першай сустрэчы зборная Беларусі перамагла дружыну Партугаліі – 31:23 (15:14). Нягледзячы на значную перавагу ў канцоўцы, матч выдаўся няпростым і доўга трымаў у напрузе.
Беларусь на чале з трэнерам Томажам Чатарам узначаліла табліцу квартэту спаборнікаў.
У гэтай адборавай групе гуляюць таксама каманды Грэцыі і Італіі. 24 лістапада беларускі пазмагаюцца з Грэцыяй, а 25-га – з Італіяй. Беларускае Радыё Рацыя
