Беларускія гандбалісты: мэта – алімпіяда



Гандбалісты зборнай Беларусі на маючым адбыцца чэмпіянаце свету ў Катары будуць змагацца за выхад на Алімпіяду-2016. Пра гэта заявіў на цырымоніі провадаў каманды ў Нацыянальным алімпійскім камітэце яе галоўны трэнер Юрый Шаўцоў. Паводле слоў настаўніка беларускай зборнай, яго падначаленыя зрабілі велізарны аб’ём працы, выканалі ўсе планы. Каб атрымаць магчымасць прабіцца на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра, беларускі гандбол ішоў 5 доўгіх гадоў. Каб атрымаць прамую пуцёўку ў Рыа-2016, трэба ў Катары стаць чэмпіёнам свету, а для ўдзелу ў алімпійскай кваліфікацыі неабходна трапіць у васьмёрку лепшых каманд планеты.

Беларускае Радыё Рацыя