Беларускія гандбалісты прайгралі Швецыі



У матчы 1/8-й фіналу каманда Юрыя Шаўцова не здолела на роўных супрацьстаяць скандынавам. Толькі ў самым пачатку беларусы ішлі мяч у мяч са шведамі, пасля чаго „трэ крунур” – найбольш выніковая зборная чэмпіянату свету – пачала набіраць абароты і нарошчваць сваю перавагу. Выніковы лік апынуўся разгромным – 22:41. Лепшымі бамбардзірамі сярод беларусаў у гэтай сустрэчы сталі Арцём Каралёк – 7 галоў і Барыс Пухоўскі – 4.

А вось як завяршыліся іншыя матчы плэй-оф на стадыі 1/8-й фіналу:

Нарвегія-Македонія – 34:24

Францыя-Ісляндыя – 31:25

Славенія-Расея – 32:26

Бразілія-Іспанія – 27:28

Харватыя-Егіпет – 21:19

Венгрыя-Данія – 27:25

Германія-Катар-20:21

Два апошнія вынікі можна лічыць сенсацыйнымі.

Беларускае Радыё Рацыя