Беларускія гандбалісты саступілі нарвежцам, але выйшлі ў наступны раўнд
Зборная Беларусі завяршыла першы групавы этап чэмпіянату Еўропы па гандболе паразай ад нарвежцаў з лікам 27:29.
Беларуская каманда ўпэўнена пачатку матчу, калі вялі 6:2, але паступова страціла перавагу. Тым не менш, пасля першай паловы беларусы ўсё яшчэ былі наперадзе – 13:12. На жаль, другі тайм апынуўся зусім няўдалым і дагнаць суперніка падапечныя Юрыя Шаўцова так і не змаглі.
Аднак праз некалькі гадзін харвацкая дружына ўсё ж вывела беларускую зборную ў наступны – асноўны раўнд турніру. Харватыя разграміла Ісляндыю – 37:28. Такім чынам Беларусь заняла трэцяе месца і выйшла ў наступны этап з нулём ачкоў. Нарвегія заняла першае месца і мае 4 пункты, Харватыя – другое і два балы.
Фота ehf-euro.com