Беларускія гандбалісты саступілі славенцам на ЧС
Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі славенцам 25:29 у матчы чэмпіянату свету ў Егіпце. Свой апошні паядынак першага этапу сусветнага першынства падначаленыя Юрыя Шаўцова пачалі вельмі ўпэўнена, але да перапынку славенцы здолелі дагнаць беларусаў – 15:15. Праз 13 хвілінаў пасля пачатку другой паловы славенская каманда ўжо вяла з перавагай у чатыры галы – 22:18, потым упэўнена кантралявала ход гульні і давяла матч да перамогі. Лепшым снайперам у складзе беларусаў стаў Арцём Каралёк, які забіў сем мячоў. Ужо вядомы расклад асноўнага раўнда: 20 студзеня беларусы згуляюць са зборнай Швецыі, 22 студзеня – з Егіптам, а 24 студзеня — з Паўночнай Македоніяй.
Галоўны трэнер зборнай Польшчы Ежы Бжэнчэк сышоў у адстаўку
Польскі футбольны саюз абвясціў аб адстаўцы Ежы Бжэнчэка з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай каманды краіны. Бжэнчэк узначальваў зборную Польшчы з ліпеня 2018 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Адама Навалку пасля няўдалага выступу каманды на чэмпіянаце свету ў Расеі. Пад кіраўніцтвам Бжэнчэка палякі правялі 24 матчы, выйграўшы 12 разоў, 7 разоў пацярпеўшы паразы і пяць разоў згуляўшы ўнічыю. На чэмпіянат Еўропы зборная Польшчы выйшла з 1 месцы, набраўшы 25 ачкоў у адборавай групе. У Лізе нацый палякі занялі трэцяе месца ў групе A1.
Мілік падпіша кантракт з „Марсэлем”
Нападнік „Напалі” Аркадыўш Мілік працягне кар’еру ў „Марсэлі”. 26-гадовы форвард падоўжыць пагадненне з неапалітанцамі да 2022 года, а затым адправіцца ў „Марсэль” на правах арэнды. У арэндным пагадненні Міліка будзе прапісаная опцыя абавязковага выкупу за 8 мільёнаў еўра. Яшчэ 5 мільёнаў могуць быць выплачаныя „Напалі” ў якасці бонусаў. Мілік заключыць кантракт з французскім клубам, разлічаны да 2025 года. Зарплата Міліка ў „Марсэлі” складзе 4,5 мільёна ў год. Польскі нападнік перайшоў у „Напалі” летам 2016 года з амстэрдамскага „Аякса”.
Футбалісты „Шахцёра” адправіліся на збор у ААЭ
Чэмпіёны Беларусі футбалісты салігорскага „Шахцёра” адправіліся на вучэбна-трэніровачны збор у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У выязным складзе салігорскай каманды 28 футбалістаў, сярод якіх нямала пачаткоўцаў. Гэта былыя гульцы барысаўскага БАТЭ Ягор Філіпенка і Ігар Стасевіч, экс-гулец гарадзенскага „Нёмана” Павел Забелін, Глеб Шаўчэнка з мазырскай „Славіі”, украінец Раман Дзебелка з латвійскай „Рыгі”, албанец Валон Ахмед з паўночнамакедонскай „Шкендзіі”, нігерыец Вінсэнт Океухі з сербскага клуба „Чукарычкі” і ўзбек Шахзадбек Убайдулаеў з бекабадскага „Металурга”. Падчас месячнай перадсезоннай падрыхтоўкі падначаленыя Рамана Грыгарчука правядуць таварыскія паядынкі з моцнымі супернікамі з розных краін. У прыватнасці, на 21 студзеня запланаваны спарынг са срэбраным прызёрам украінскага першынства кіеўскім „Дынама”, 24 студзеня адбудзецца сустрэча з расійскім чэмпіёнам „Зенітам” з Санкт-Пецярбурга, 27 студзеня – гульня з яшчэ адным фаварытам расійскага першынства „Краснадарам”, капітанам якога з’яўляецца беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч, 31 студзеня – матч з чэмпіёнамі Латвіі футбалістамі „Рыгі”, 6 лютага адбудзецца кантрольны паядынак з маскоўскім „Спартаком”.
Дубль Ібрагімавіча прынёс „Мілану” перамогу над „Кальяры”.
„Мілан” святкаваў перамогу над „Кальяры” у выязным матчы 18-га тура чэмпіянату Італіі – 2:0. Абодва мячы расанэры на рахунку 39-гадовага Златана Ібрагімавіча. Швед забівае кожны год пачынаючы з 1999-га.
Два галы Абамеянга дапамаглі „Арсеналу” з буйным лікам 3:0 абыграць „Ньюкасл” у хатнім матчы 19-га тура чэмпіянату Англіі.
Беларускае Радыё Рацыя