Беларускія каманды згулялі ўнічыю у матчах кваліфікацыі Лігі Еўропы
Беларускія футбольныя клубы сёння правялі першыя паядынкі трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропе. У Жодзіне футбалісты „Тарпеда-БелАЗа” прымалі адзін з самых вядомых аўстрыйскіх клубаў – венскі „Рапід” і завяршылі сустрэчу ўнічыю 0:0.
Менскае „Дынама” ў Нові-Садзе таксама згуляла ўнічыю з сербскай „Вайводзінай”. Мяч у браму гаспадароў стадыёна адправіў Яўген Буднік.
https://www.youtube.com/watch?v=1HPJhvZ-UTU
Гульні ў адказ за выхад у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы адбудуцца 4 жніўня.
