Беларускія хакеісты разграмілі французаў у Гародні
Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі разграмілі каманду Францыі ў другім матчы Еўравыкліку — 8:1 (1:1, 2:0, 5:0).
У нашай дружыны хет-трык аформіў Андрэй Сцяпанаў, па разу адзначыліся Дзмітрый Знахаранка, Артур Гаўрус, Шарль Лінгле, Дзмітрый Амбражэйчык і Сяргей Дрозд. У французаў — Нікаля Рытц.
«Проста працуем, ідзем да выніку, бо ўчорашні лік і гульня нас не задаволілі. Таму выйшлі матываванымі. Шрыра дзякуем заўзятарам з Гродна і тым, хто прыехаў нас падтрымаць з іншых гарадоў. Прыемна, калі гуляеш дома і цябе падтрымліваюць. Вядома, сёння гульня была больш жывая, шмат галоў, і хакеісты, і заўзятары злавілі кураж», — распавёў Андрэй Сцяпанаў у інтэрв’ю belarushockey.com.
У першай сустрэчы беларускія хакеісты перамаглі французаў толькі ў серыі пасляматчавых булітаў — 2:1. У абодвух гарадзенскіх паядынках у складзе зборнай Беларусі не было асноўных гульцоў, у прыватнасці, Аляксея Калюжнага і Сяргея Касціцына.