Беларускія «пляжнікі» адолелі эстонскіх
Зборная Беларусі па пляжным футболе перамагла ў другім кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату свету-2015 зборную Эстоніі ва ўпартым змаганні – 3:2. У складзе пераможцаў вызначыліся Ігар Брыштэль, Вадзім Бокач і Іван Мірановіч. У першай гульні беларускія „пляжнікі” разграмілі зборную Польшчы з лікам 8:2.
Заключны паядынак беларусы, якія маюць ужо 6 ачкоў, правядуць сёння з адной з наймацнейшых каманд свету Італіяй.
Беларускае Радыё Рацыя
