Беларускія плыўцы прабіліся ў паўфінальныя заплывы ЧЕ ў Венгрыі



У Будапешце стартаваў чэмпіянат Еўропы па плаванні. Беларускія спартоўцы прабіліся ў паўфіналы спаборніцтваў. Па выніках кваліфікацыйных заплываў Ілля Шымановіч на дыстанцыі 100 м брасам паказаў другі вынік дня, саступіўшы толькі брытанцу Адаму Піці. Анастасія Шкурдай таксама прабілася ў паўфінал на 100 м батэрфляем з пятым часам. Акрамя таго, Анастасія Куляшова стала першай запасной на паўфінал. Атрымалі права выступіць у паўфіналах Мікіта Цмыг і Віктар Стаселовіч на дыстанцыі 50 м на спіне.

Арына Сабаленка ў новым рэйтынгу ВТА захавала чацвёрты радок

Жаночая тэнісная асацыяцыя 17 траўня апублікавала новы рэйтынг. Першую пазіцыю па-ранейшаму займае аўстралійка Эшлі Барці. Беларуска Арына Сабаленка застаецца на чацвёртай пазіцыі. Польская тэнісістка Іга Швентэк пасля перамогі на турніры ВТА ў Рыме змяніла 15-ы радок на 9-ы.

Ілля Івашка прабіўся ў асноўную сетку турніру ў Жэневе

Беларус Ілья Івашка прабіўся ў асноўную сетку турніру катэгорыі ATП-250 у швейцарскай Жэневе. У вырашальным раўндзе кваліфікацыі тэнісіст у двух сэтах абыграў амерыканца Макензі Макдональда з лікам – 6:4, 6:3.

Беларускія спартоўцы заваявалі пяць узнагарод на этапе Кубка нацый па велатрэку ў Ганконгу

У Ганконгу завяршыўся этап Кубка нацый па веласпорце на трэку. Па выніках турніру беларускія гоначнікі заваявалі пяць узнагарод. Залатыя медалі ў Таццяны Шараковай і Яўгена Каралька ў скрэтчы і Ганны Церах, якая вызначылася ў індывідуальнай гонцы пераследу. Срэбра заваяваў Яўген Каралёк у дысцыпліне омніўм. Бронзавая ўзнагарода ў індывідуальнай гонцы пераследу ў Іны Савенка. Апошні этап Кубка нацый гэтага сезону пройдзе ў Калумбіі з 3 па 6 чэрвеня.

„Барселона” плануе звольніць галоўнага трэнера Роналда Кумана па заканчэнні сезона

Іспанскі футбольны клуб „Барселона”, хутчэй за ўсё, адправіць у адстаўку галоўнага трэнера каманды Раналда Кумана па заканчэнні сезона. Як паведамляе Mundo Deportivo, Куман можа захаваць пасаду толькі ў тым выпадку, калі кіраўніцтва клуба не знойдзе яму замену. Нідэрладзец узначаліў „Барселону” ў жніўні летась. Каталонская каманда не паднімецца вышэй трэцяга месца ў чэмпіянаце Іспаніі па выніках сезона. У Лізе чэмпіёнаў „сіне-гранатавыя” прайгралі французскаму „Пары Сен-Жэрмен” на стадыі 1/8 фіналу.

Беларускае Радыё Рацыя