Беларускія спартоўцы дзякуюць медыкам і заклікаюць не падаць духам



Нягледзячы на сітуацыю з каронавірусам COVID-19, беларускія спартоўцы працягваюць актыўныя заняткі і заклікаюць усіх не падаць духам, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.

„Цяпер вельмі важна ўсім нам згуртавацца, перацярпець, перачакаць гэтыя няпростыя часы і з новымі сіламі заняцца любімай справай”, – сказаў чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2016 года батутыст Уладзіслаў Ганчароў. Ён выказаў падтрымку беларускім лекарам, якія мужна змагаюцца з інфекцый.  У цяперашні час 72 беларускія атлеты, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту, выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы, якія даюць права выступіць на Алімпіядзе ў Токіо.

Пакуль адборавыя турніры да Гульняў прыпыненыя ў сувязі з распаўсюдам COVID-19, але пасля іх аднаўлення беларусы маюць намер заваяваць яшчэ некалькі дзясяткаў алімпійскіх квот.

Хаўбек Марцін Арцюх змяніў „Гарадзею” на „Слонім-2017”

23-гадовы паўабаронца Марцін Арцюх перайшоў з „Гарадзеі” у „Слонім-2017” з другога футбольнага дывізіёна Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба „жоўта-сініх”. Футбаліст трапіў у „Гарадзею” як раз са „Слоніма-2017” у жніўні 2018 года і пераважна выступаў у турніры дублёраў, дзе забіў 7 галоў. За асноўны склад „цукарнікаў” згуляў у 7 матчах, правёўшы на полі сумарна 127 хвілін.

Гульцы БАТЭ Філіповіч і Валадзько трэніруюцца па індывідуальнай праграме

Барысаўскі БАТЭ пачаў падрыхтоўку да хатняга матча чэмпіянату Беларусі з „Тарпеда”-БелАЗам у рамках 5-га тура. Гэтая гульня адбудзецца ў суботу, 18 красавіка, на „Барысаў-Арэне”. На запасное поле не выйшлі абаронца Аляксандар Філіпавіч і хаўбек Аляксандр Валадзько, якія пакуль працуюць па індывідуальнай праграме. Пра гэта паведамляе прэс-служба „жоўта-сініх”.

За працяг чэмпіянату Беларусі выступілі 41% гульцоў-жанчын і 50% гульцоў-мужчын

БФГ правяла анкетаванне гульцоў беларускіх клубаў адносна далейшага правядзення чэмпіянату краіны сярод мужчынскіх і жаночых каманд.

Падчас апытання былі атрыманы наступныя дадзеныя:

Жанчыны – 41% апытаных гульцоў прагаласавалі за працяг правядзення, 40% – за прыпыненне і 19% – за завяршэнне.

Мужчыны – 50% апытаных гульцоў прагаласавалі за працяг правядзення, 22% – за прыпыненне і 27% – за завяршэнне. Прынятыя рашэнні – жаночы чэмпіянат Беларусі прыпынены да 9 траўня, мужчынскі чэмпіянат працягваецца паводле раскладу. Пра гэта было паведамлена 13 красавіка.

НХЛ зноў падоўжыла каранцін – зараз да 30 красавіка

Нацыянальная хакейная ліга абвясціла аб прадаўжэнні каранціну для гульцоў і абслугі да канца красавіка ў сувязі з пагрозай распаўсюду каронавіруса. Гэта ўжо трэцяе падаўжэнне тэрмінаў самаізаляцыі пасля прыпынення сезона 12 сакавіка. Раней ліга паведамляла, што прадстаўнікі клубаў павінны былі знаходзіцца ў самаізаляцыі спачатку да 4 красавіка, а потым да 15 красавіка. У выніку тэставання на каронавірус захворванне было дыягнаставана ў васьмі гульцоў НХЛ, – паведамляе Sportsnet.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА