Беларускія тэнісісткі даведаліся сваіх суперніц на турніры ў Маямі



Вядучыя беларускія тэнісісткі даведаліся пра суперніц на прэстыжным турніры катэгорыі „Мастэрс” з прызавым фондам больш за $9 млн, які з 18 па 31 сакавіка праходзіць ў Маямі.

З першага круга асноўнага раўнда выступленне пачнуць Вера Лапко, якая сустрэнецца з францужанкай Алізэ Карнэ. У выпадку перамогі беларуску чакае матч з Міхаэлай Бузарнеску з Румыніі. Саперніца Аляксандры Сасновіч па стартавай гульні вызначыцца ў кваліфікацыі. У першым крузе ў Маямі пачнет выступленне і Вікторыя Азаранка, якая згуляе з Дамінікай Цыбулкавай са Славакіі.

Вікторыя Азаранка – трохразовая пераможца турніру ў Маямі (2009, 2011 і 2016 гады). У мінулым годзе яна дайшла да паўфіналу, у якім уступіла Слоан Стывенс з ЗША.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка пачне выступленне з другога круга з пераможцам пары Айла Тамлянавіч (Аўстралія) і Ганна-Лена Фрыдсам (Германія).

Матчы першага круга асноўнай сеткі турніру ў Маямі пачаліся 19 сакавіка.

belta.by