Беларускія тэнісісткі перамаглі балгарскіх



Жаночая зборная Беларусі па тэнісе паспяхова стартавала на турніры I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацыі. Спачатку нашы спартоўкі дамагліся першай перамогі на групавым этапе, адолеўшы каманду Грузіі з лікам 3:0. А затым беларуская каманда праводзіла важную сустрэчу з грознай балгарскай зборнай і здолела ў яе выйграць таксама з лікам 3:0. Першы матч супрацьстаяння з балгарскай зборнай стаўся паспяховым для нашых тэнісістак. Вольга Гаварцова перайграла Эліцу Коставу ў двух сэтах 6:2, 6:3. У другім паядынку Вікторыя Азаранка з цяжкасцю адолела Цвятану Піронкаву – 6:3, 2:6, 7:5. У трэцім спаборы наша пара ў складзе Аляксандры Сасновіч і Веры Лапко ўзяла ўверх у двух сэтах над Вікторыяй Томавай і Дзіяй Яўцімавай – 7:5 і 6:1. На гэтым турніры I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацыі беларускі змагаюцца за пуцёўку ў II Сусветную групу.

Беларускае Радыё Рацыя