Беларускія тэнісісткі ў плэй-оф сусветнай групы!



У Квебеку завяршыўся напружаны матч першага раўнда II Сусветнай групы Кубка Федэрацыі па тэнісе паміж канадскай і беларускай камандамі. Канчатковы лік 3:2 на карысць зборнай Беларусі, У першым паядынку другога гульнявога дня згулялі беларуска Вольга Гаварцова і канадка Француаза Абанда. У кожным з двух сэтаў Гаварцова мела перавагу ў два геймы, аднак двойчы пры ліку 4:2 ёй не ўдавалася развіць поспех. У выніку Абанда з двума брэйкамі ў канцоўцы кожнай партыі  ўпэўнена перамагла – 6:2, 6:2. лёс каманды быў ужо ў руках Аляксандры Сасновіч. І тая не падвяла. У няпростым змаганнні Сасновіч адолела ў двух сетах канадыйку з славянскім прозвішчам – Аляксандру Возняк – 6:4, 6:4. А пасля трэнерскі штаб на вырашальны паядынак заявіў Сасновіч і ў пару. Разам з Гаварцовай яны перамаглі дуэт Чжан-Даброўскі – 6:2, 6:4!

Пераможца матчу Канада – Беларусь выйшаў у другі раўнд II Сусветнай групы, атрымаўшы шанец пазмагацца за пуцёўку ў элітны дывізіён.