Беларускія цяжкаатлеты атрымалі допуск да міжнародных спаборніцтваў



Беларускія цяжкаатлеты атрымалі допуск да міжнародных спаборніцтваў. Рашэнне Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі па выніках выканаўчай рады IWF апублікаванае на сайце агранізацыі. У спісе – 19 беларускіх спартсменаў.

“IWF выбрала палітыку невыключэння, бо глыбока перакананая, што спорт з’яўляецца адным з самых магутных інструментаў міжнароднага адзінства і салідарнасці. У гэтым духу талерантнасці і пацвярджаючы сваю безумоўную падтрымку спартсменаў і спартыўных уладаў Украіны, IWF ўстанавіла крытэры допуску і ўмовы ўдзелу ў маючым адбыцца мерапрыемстве IWF для асобных нейтральных спартсменаў”, – заявілі ў федэрацыі.

Найбліжэйшы буйны турнір, на якім плануюць выступіць беларусы ў нейтральным статусе, – Гран-пры ў Гаване (Куба, 8-18 чэрвеня), паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт.

reform.by