Беларускія цяжкаатлеты будуць дыскваліфікаваныя пасля Рыа



Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) Тамаш Аян заявіў, што зборныя Расіі, Казахстана і Беларусі з-за антыдопінгавых парушэнняў будуць дыскваліфікаваныя на адзін год пасля Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.

Па словах Аяна, аб гэтым будзе абвешчана ў канцы верасня або ў пачатку кастрычніка, магчыма, будуць дыскваліфікаваныя і іншыя краіны.

«Пасля Гульняў мы дыскваліфікуем Расею, Казахстан і Беларусь. Пераправеркі допінг-пробаў не завершаная, чакаю, што таксама будуць адхіленыя іншыя краіны», – прыводзіць словы Аяна AFP.

Нагадаем, што зборная Расеі не прымае ўдзелу ў Гульнях-2016. Алімпійскія квоты расейскіх цяжкаатлетаў адышлі да Албаніі, Грузіі, Малдове ў жанчын і Бельгіі, Харватыі, Сальвадору, Манголіі, Сербіі у мужчын. IWF хацела дыскваліфікаваць Казахстан і Беларусь, аднак Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не паспеў завяршыць пераправеркі допінг-пробаў з Пекіна-2008 і Лондана-2012.

tut.by