Беларускія валейбалісткі перамаглі чэшак ў матчы залатой Еўралігі



Беларускія валейбалісткі перамаглі суперніц з Чэхіі ў заключным матчы групавога раўнда залатой Еўралігі з лікам 3:2. Выйграўшы дзве партыі ў выдатным стылі, беларускі нечакана дазволілі саперніцам узяць верх у наступных двух сэтах і перавесці гульню на тай-брэйк. Зрэшты, у пятай партыі падначаленыя Дзяніса Матвеева вярнуліся ў гульню і дамагліся важнай перамогі. Лепшым бамбардзірам стала Ганна Давыскіба, на рахунку якой 19 ачкоў. Беларускі ў выніку занялі перадапошняе месца ў групе С, а першае заняла як раз чэшская зборная.

Валейбалісты зборнай Беларусі саступілі туркам у стартавым матчы другога тура залатой Еўралігі з лікам 0:3. Турэцкая каманда на працягу ўсяго спаборніцтва валодала перавагай за кошт лепшай гульні на падачы і ў прыёме. У беларусаў галоўнай ударнай сілай у нападзе стаў Уладзіслаў Давыскіба – на яго рахунку 14 ачкоў. Пасля гэтай паразы зборная Беларусі займае ў групе С другое месца з дзвюма перамогамі пасля чатырох сустрэч і пяццю ачкамі. Туркі лідзіруюць з 12 пунктамі.

Сяргей Кузняцоў стаў гульцом менскага „Дынама”

Форвард Сяргей Кузняцоў заключыў двухбаковы кантракт з мінскім „Дынама”. „Кар’еру 18-гадовы нападнік пачынаў у родным Жлобіне. У сезоне-2017/18 дэбютаваў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў складзе „Металурга”-2. Затым гуляў у складзе зборных U17, U18, U20. У сезоне-2020/21 дэбютаваў у экстралізе А: згуляў 29 матчаў і набраў 17 (10 + 7) ачкоў пры паказчыку карыснасці „+4” у складзе жлобінскага „Металурга”. Затым Кузняцоў адправіўся за акіян у наймацнейшую юніёрскую лігу ЗША, дзе абараняў колеры „Янгстаўн”. У 28 гульнях USHL ён набраў 16 (8 + 8) балаў. У красавіку 2019 года Кузняцоў гуляў у складзе юніёрскай (U18) зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Швецыі і дапамог камандзе дайсці да чвэрцьфіналу. На тым турніры ў 5 матчах форвард набраў 3 (1 + 2) ачкі. У 2020-м Сяргей павінен быў стаць капітанам U18 на чарговым ЮЧМ, але форум не адбыўся з-за пандэміі „, – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта” зуброў „.

Расейскі брамнік Яўген Памазан растаўся з менскім „Дынама”

Расейскі галкіпер Яўген Памазан пакідае менскае „Дынама” па пагадненні бакоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Брамнік стаў гульцом „Дынама” 1 ліпеня мінулага года, перайшоўшы ў склад бела-сініх з калінінградскай „Балтыкі”. За гэты час ён прыняў удзел у 22-х матчах.

Галы Неймара і Рышарлісана прынеслі Бразіліі перамогу над Эквадорам

У матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2022 года зборная Бразіліі на хатняй арэне абыграла каманду Эквадора з лікам 2:0. У складзе пераможцаў галы забілі Рышарлісан і Неймар з пенальці. Пасля пяці матчаў Бразілія з 15 ачкамі лідзіруе ў адборачнай групе. Раней стала вядома, што Бразілія адмовілася ўдзельнічаць у Кубку Амерыкі

Футбалісты зборнай засталіся незадаволеныя пераносам Кубка Амерыкі ў іх краіну. Нагадаю, права на правядзенне Кубка Амерыкі па чарзе пазбавілі Калумбію і Аргентыну. Паведамлялася, што адной з прычын была эпідэміялагічная сітуацыя ў гэтых краінах, аднак у Бразіліі таксама адчуваюць праблемы з распаўсюдам каронавіруса.

Італія разграміла Чэхію ў кантрольнай сустрэчы

Зборная Італіі правяла на хатняй арэне ў Балонні таварыскі матч з нацыянальнай камандай Чэхіі. Сустрэча завяршылася з лікам 4:0 на карысць гаспадароў. Галамі адзначыліся Чыра Імобіле, Мікола Барэла, Ларэнца Інсіньё і Даменіка Берарда. Яшчэ ў адным матчы дня Іспанія і Партугалія згулялі ўнічыю 0:0.

Беларускае Радыё Рацыя