Беларускія валейбалісткі саступілі ў трэцім матчы моладзевага ЧС



Беларускія валейбалісткі саступілі ў трэцім матчы групавога этапу маладзевага чэмпіянату Еўропы ў Нідэрландах і Бельгіі. Суперніцы з Італіі былі мацней за падначаленых Вольгі Пальчэўскай з лікам 3:0. Сустрэча прайшла пад дыктоўку каманды з Апенін, якая пераўзыходзіла беларусак практычна ва ўсіх кампанентах валейбола. У беларусак самай выніковым гульцом стала Дар’я Вакулка, якая набрала 14 ачкоў. Пасля трох тураў беларуская каманда заняла трэцяе месца ў групе D і з двума ачкамі працягне выступ у суцяшальным раўндзе кантынентальнага форуму, дзе будуць разыграны 9-16 месцы ў выніковай класіфікацыі турніру

 

Беларускія баксёры выйгралі тры бронзы на ЧЕ сярод юніёраў

Беларускія баксёры выйгралі тры бронзы на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у грузінскім Тбілісі. У вагавай катэгорыі 50 кг вызначыўся Вітас Гарцуеў, які перамог на шляху да ўзнагароды Кевіна Козака з Венгрыі 5:0, грузіна Левана Дэмірові 5:0 і армяніна Вегме Марцірасяна 3:2. У паўфінале беларускі спартовец быў вымушаны прызнаць перавагу ўкраінскага атлета Дамініка Гектара 1:4 і згодна з рэгламентам турніру стаў уладальнікам бронзы.

 

Новак Джокавіч у шосты раз стаў пераможцам Уімблдонскага турніру

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у шосты раз стаў пераможцам Уімблдонскага турніру. У вырашальным паядынку мужчынскага адзіночнага разраду першы нумар сусветнага рэйтынгу абыграў італьянца Матэа Берэціні, які займае 9-е месца ў рэйтынгу АТР – 6:7 (4: 7), 6:4, 6:4, 6:3. Сустрэча працягвалася 3 гадзіны 24 хвіліны. Гэта 20-й чэмпіёнскі тытул Новака Джокавіча на турнірах серыі „Вялікага шлема”.

 

Аляксандра Коньшына выйграла золата маладзёжнага ЧЕ ў Таліне

Беларуская штурхальніца дзіды Аляксандра Коньшына выйграла золата моладзевага чэмпіянату Еўропы ў Таліне. Пераможца ў сваёй лепшай спробе адправіла дзіду на 59 м 14 см. Гэта новы асабісты рэкорд беларускі. Яшчэ адна беларуска Ганна Каліноўская паказала чацвёрты вынік – 53 м 91 см.

 

БАТЭ купіць форварда „Гомеля” Андрэя Салаўя

Супольнасць заўзятараў „Гомеля” інфармуе аб тым, што нападнік Андрэй Салавей пяройдзе ў БАТЭ. За лепшага бамбардзіра каманды барысаўчане гатовыя аддаць 120 тысяч даляраў, – піша telegram-канал „Заходняя трыбуна”. У сезоне-2021 Салавей правёў у складзе „Гомеля” 14 гульняў вышэйшай лігі, забіўшы дзевяць мячоў і зрабіўшы чатыры перадачы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя