Супернік беларускіх валейбалістак у паўфінале ЧЕ U-18 – каманда Расеі
Беларускія валейбалісткі ў паўфінале чэмпіянату Еўропы для ігракоў да 18 гадоў у галандскім Арнеме сустрэнуцца з камандай Расеі.
У заключным матчы папярэдняй стадыі ў групе ІІ падапечныя Наталлі Мелянюк упэўнена абыгралі Польшчу – 3:0 (25:20, 25:16, 25:14). Адным з лепшых ігракоў стала Аліна Ягорава (12 ачкоў за гульню). Упэўнена правялі сустрэчу Ганна Грышкевіч, Юлія Мінюк і Юлія Кіслюк, адзін з залогаў поспеху беларусак – падача мяча. У гэтым кампаненце яны зарабілі 10 эйсаў у матчы.
Атрымаўшы пяць перамог у пяці матчах, каманда Наталлі Мелянюк і Віктара Дубіцкага заняла першае месца ў групе і 8 красавіка ў паўфінале кантынентальнага першынства сустрэнецца з камандай Расеі, якая фінішавала на другім месцы ў групе І. Пачатак матчу ў 19.15 па беларускім часе. У другім паўфінале згуляюць Італія і Сербія.Пераможцы сустрэнуцца ў фінале 9 красавіка.
„Беларускія валейбалісткі правялі вельмі добры папярэдні раўнд, як трэнер задаволена рэзультатам – першае месца ў групе. У 1/2 фіналу нас чакае Расія, паядынак будзе складаным, але будзем змагацца ўсімі сіламі, каб перамагчы”, – сказала галоўны трэнер беларусак Наталля Мелянюк.
Юніёрская зборная Беларусі па валейболе ўвайшла ў чацвёрку лепшых каманд турніру і атрымала права выступіць на юніёрскім чэмпіянаце свету ў жніўні бягучага года ў Аргенціне, а таксама, як паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму на Еўрапейскім юнацкім фестывалі ў венгерскім Дзьёры ў ліпені 2017-га.