Беларускія валейбалісткі выйгралі ў Харватыі
У стартавым матчы чэмпіянату Еўропы па валейболе ў галяндскім Ратэрдаме беларускія дзяўчаты адолелі дружыну Харватыі – 3:0 (25:19, 25:18, 26:24). Асабліва цяжка беларускам даўся трэці сет, але сухі лік сустрэчы дазваляе спадзявацца на выхад у плэй-оф.
У іншай сустрэчы першага дня групы „С” зборная Расеі пераканаўча перамагла каманду Балгарыі – таксама 3:0.
Дружына, якая першынствуе ў групе, наўпрост выйдзе ў чвэрцьфінал, тыя зборныя, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, прадоўжаць выступ у 1/8-й фіналу, апошняя пакідае еўрачэмпіянат.
27 верасня беларускі сустрэнуцца з камандай Расеі, а ў заключным паядынку папярэдняга раўнду – з балгаркамі.
Беларускае Радыё Рацыя