Беларускія валейбалісты дасягнулі першай перамогі на чэмпіянаце Еўропы
Беларускія валейбалісты дасягнулі першай перамогі на чэмпіянаце Еўропы. У драматычным пяцісетавым змаганні каманда пад кіраваннем Віктара Бекшы адолела дружыну Фінляндыі. У трэцяй зацяжной партыі зборная Беларусі адыграла ажно 5 (!) матч-болаў. Пасля гэтага ў гульні адбыўся пералом на нашу карысць. Да гэтага Беларусь прайграла Славеніі і Расеі.
Лік па партыях 3:2 на карысць беларусаў (13:25, 17:25, 30:28, 25:22, 15:13).
16 верасня дружына Беларусі згуляе з камандай Паўночнай Македоніі, а 17-га – з Турцыяй. З 6 каманд групы ў плэй-оф выйдзе чатыры.
Беларускае Радыё Рацыя
фота Прессбол
