Беларускія валейбалісты саступілі італьянцам у стартавым матчы чэмпіянату Еўропы



Беларускія валейбалісты саступілі італьянцам у стартавым матчы чэмпіянату Еўропы. Матч завяршыўся з лікам 0:3 не на карысць каманды Віктара Бекшы. З самага пачатку матча беларусы з залішнім піетэтам паставіліся да супернікаў, большасць з якіх выступае за лепшыя еўрапейскія клубы. Віктар Бекша спрабаваў змяніць ход паядынку тайм-аутамі і заменамі, але занадта ўжо няроўнымі былі сілы двух зборных.

Наступны матч на чэмпіянаце Еўропы беларусы правядуць сёння супраць каманды Чэхіі.

Беларуска Вікторыя Азаранка прайграла ў 1/16 фіналу US Open

Беларуска Вікторыя Азаранка не змагла прабіцца ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У 1/16 фіналу экс-першая ракетка планеты сустракалася з цяперашняй дзясятай ракеткай свету іспанскай тэнісісткай Гарбін Мугурусай і саступіла ў трохсэтавым паядынку – 4:6, 6:3, 2:6.

„Мяшкоў Брэст” саступіў „Заграбу”

„Мяшкоў Брэст” не змог прабіцца ў фінал гандбольнай SEHA-лігі. У матчы паўфіналу берасцейцы ў серыі сяміметровых саступілі „Заграбу” – 37:38. „Мяшкоўцы” выратаваліся ад паразы ў асноўны час на апошняй секундзе дзякуючы дакладнаму кідку Дзмітрыя Санталава. Лепшым бамбардзірам клуба стаў Мікіта Вайлупаў, які закінуў дзевяць мячоў.

„Хімік” „усухую” абыграў „Нёман” і выйшаў на першае месца

Наваполацкі „Хімік” нанёс паразу гарадзенскаму „Нёману” ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакею ў экстралізе – 3:0. Навапалачане выйшлі на першае месца ў турнірнай табліцы. У іншых матчах дня Віцебск абыграў Брэст – 3: 2, а «Лакаматыў” Орша саступіў у авертайме Лідзе – 2:3.

Хакеісты мінскага „Дынама” саступілі маскоўскім аднаклубнікам у паядынку чэмпіянату КХЛ

Хакеісты мінскага „Дынама” з паразы пачалі выступы ў новым сезоне КХЛ. Гасцявы матч супраць маскоўскіх аднаклубнікаў завяршыўся з лікам 1:4. Адзіную шайбу «зубры» закінулі, калі ў борта шайбу выйграў Кірыл Варонін і аддаў выдатны пас на Іллю Усава. Той у сваю чаргу знайшоў Дзяніса Мосалева, які прымусіў капітуляваць галкіпера супернікаў. Наступны матч мінчукі правядуць заўтра ў Чарапаўцы, з мясцовай „Северсталлю”. Завершыць выязную серыю каманда з Беларусі 7 верасня ў Яраслаўлі матчам супраць „Лакаматыва”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка.

Гульцы НХЛ прымуць удзел у Алімпійскіх гульнях-2022

Гульцы Нацыянальнай хакейнай лігі возьмуць удзел у Алімпійскіх гульнях-2022 года. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі хакея. Такім чынам, Гульні ў Пекіне стануць шостымі галоўнымі стартамі чатырохгоддзя, у якіх прымуць удзел гульцы з НХЛ, пачынаючы з Алімпіяды у Нагана-1998 года. Тым не менш у НХЛ і прафсаюза гульцоў ёсць права адмовіцца ад паездкі на Гульні ў выпадку пагаршэння сітуацыя з колькасцю заражаных каранавіруснай інфекцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя