Беларускія валейбалісты саступілі славенцам ў трэцім матчы ЧЕ
Беларускія валейбалісты саступілі славенцам ў трэцім матчы групавога раўнда чэмпіянату Еўропы з лікам 0:3. Самымі выніковымі гульцамі матчу сталі Уладзіслаў Давыскіба ў беларусаў і Клем Чэбуль у камандзе Славеніі, якія запісалі на свой рахунак па 12 пунктаў. У групе В, дзе выступаюць беларусы, лідыруе Італія, якая святкавала 3 перамогі і мае 9 ачкоў, у Беларусі 1 перамога, 3 ачкі і пятая пазіцыя. У 1/8 фіналу выходзяць чатыры дружыны. Наступны матч групавой стадыі беларусы правядуць заўтра супраць дружыны Чарнагорыі.
Брамнік „Мяшкоў Брэст” Іван Пешыч летам пяройдзе ў „Нант”
Харвацкі брамнік Іван Пешыч летам пяройдзе з „Мяшкоў Брэст” у „Нант”. Кантракт з 32-гадовым галкіперам будзе разлічаны на тры гады, паведамляе прэс-служба французскага клуба. Акрамя „Брэста”, Пешыч абараняў колеры „Заграбу” і „Веспрэма”. За „мяшкоўцаў” віцэ-чэмпіён Еўропы-2009 выступае з 2013 года.
Беларусы прайгралі партугальцам у кваліфікацыі маладзёжнага ЧЕ
Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі пацярпелі другую паразу ў адборавым турніры кантынентальнага першынства 2023 года. У партугальскім горадзе Амадора падначаленыя Сяргея Ясінскага саступілі аднаму з галоўных фаварытаў турніру камандзе Партугаліі з лікам 0:1. Адзіны гол гаспадары забілі на 32-й хвіліне гульні, калі Фабіу Віера рэалізаваў пенальці. Два наступныя матчы беларускія футбалісты правядуць на сваім полі – 8 кастрычніка з Грэцыяй і 12 кастрычніка – са Швейцарыяй.
Алег Дулуб прызначаны галоўным трэнерам „Львова”
Беларускі спецыяліст Алег Дулуб афіцыйна прызначаны галоўным трэнерам „Львова”. Кантракт падпісаны па схеме „1 + 1”, паведамляе прэс-служба клуба. Новы настаўнік ўжо прыбыў у Львоў і неўзабаве прыступіць да выканання сваіх прамых абавязкаў. Алег Дулуб пачаў трэнерскую кар’еру ў 2001 годзе. Узначальваў беларускія, украінскія і казахстанскія каманды. Апошнім клубам 55-гадовага спецыяліста былі „Крумкачы”. „Львоў” пасля шасці тураў чэмпіянату Украіны займае перадапошняе месца ў табліцы з двума ачкамі ў актыве.
У праграме „Беларусь 5” на наступны тыдзень няма матчаў групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы
У праграме „Беларусь 5” на наступны тыдзень з 13 па 19 верасня няма матчаў групавых раўндаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Асноўная стадыя галоўнага еўракубка стартуе 14 верасня, у гэты дзень пройдуць восем паядынкаў. Ліга Еўропы пачынаецца 15 верасня сустрэчай „Спартак” – „Легія”. Таксама ў праграме беларускага спартовага канала няма матчаў Лігі канферэнцый.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
