Беларускія велагоншчыкі дасягнулі трох перамог на стартах у Турцыі



Беларускія велагоншчыкі з каманды „Мінск” здабылі тры перамогі на шашэйных спаборніцтвах у Турцыі.

Іна Савенка (у цэнтры). Фота minskcyclingclub.com

Адзін з лідараў Таццяна Шаракова заняла першае месца на „Гран-пры Аланіі”. У міжнароднай гонцы беларуска апярэдзіла ўкраінку Вольгу Шэкель, якая стала другой і Марыю Навалоцкую з Расеі. Яўген Каралёк, які выступаў за нацыянальную каманду Беларусі, стаў уладальнікам сярэбранай узнагароды ў мужчынскай гонцы.

У другім старце „Гран-пры Газіпаша” беларуска Іна Савенка першая перасекла фінішную лінію. У спаборніцтвах сярод мужчын у гэтай гонцы лепшым быў беларус Браніслаў Самойлаў.

Мацнейшыя беларускія веласіпедысты прадоўжаць падрыхтоўку да шашэйнага сезона ў Турцыі, а затым вернуцца ў Менск і будуць трэніравацца да чэмпіянату свету па веласпорце на трэку, які з 27 лютага стартуе ў польскім Прушкаве.

belta.by