Беларускія юніёры перамаглі чэшскіх
Гандбалісты юніёрскай зборнай Беларусі пераможна пачалі выступ на чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы. У Гдыні ў стартавым матчы групы “D” падначаленыя Мікалая Жука ўзялі верх над чэшскімі аднагодкамі з лікам 30:27. Наступным супернікам беларусаў стане зборная гаспадароў спаборніцтваў, а 17 жніўня першы этап завершыцца паядынкам з немцамі. Беларускае Радыё Рацыя