Беларусы перамаглі на старце кваліфікацыі ЧС па міні-футболе
Зборная Беларусі па міні-футболе паспяхова стартавала ў кваліфікацыі чэмпіянату свету.
У першым матчы на паркеце менскага палаца спорту „Уручча” беларусы разграмілі каманду Косава з лікам 5:0.
31 студзеня падапечныя Андрэя Толмача згуляюць са зборнай Андоры, якая ўступіла напярэдадні нарвежцам 3:5.
У наступны кваліфікацыйны раўнд сусветнага першынства, матчы якога адбудуцца ў канцы кастрычніка, выйдуць па дзве лепшыя каманды з васьмі груп.
Фінальны этап чэмпіянату планеты на міні-футболе пройдзе з 12 верасня па 4 кастрычніка 2020 года ў Літве.