Беларусы перамаглі палякаў у кваліфікацыі ЧС па пляжным футболе



Зборная Беларусі па пляжным футболе з перамогі пачала выступленне ў адборавым турніры чэмпіянату свету ў партугальскім Назарэ.

У стартавым матчы кваліфікацыйнай групы С беларусы перайгралі каманду Польшчы з лікам 8:2. 22 чэрвеня беларусы сустрэнуцца з камандай Нарвегіі, а 23 чэрвеня завершаць першы этап сустрэчай з іспанцамі. Пасля завяршэння групавога этапа па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта выйдуць у чвэрцьфінал і працягнуць барацьбу за пуцёўкі ў фінальную стадыю чэмпіянату свету.

Сабаленка засталася чацвёртай, Азаранка паднялася на 14-е месца ў рэйтынгу WTA

Беларуска Арына Сабаленка засталася на чацвёртай пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка паднялася з 16-га на 14-е месца. Аляксандра Сасновіч перамясцілася са 101-й пазіцыі на 100-ю, у Вольгі Гаварцовай 136-е месца. Лідыруе аўстралійка Эшлі Барці. У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ягор Герасімаў знаходзіцца на 72-м радку, Ілля Івашка займае 87-е месца. Першае месца па-ранейшаму за сербам Новакам Джокавічам.

Ілля Шынкевіч падпісаў кантракт з менскім „Дынама” яшчэ на сезон

Абаронца Ілля Шынкевіч падпісаў кантракт з менскім „Дынама” яшчэ на адзін сезон. Пра гэта паведамляе прэс-служба „зуброў”. У мінулым чэмпіянаце хакеіст правёў 40 матчаў і набраў 4 (1+3) балы пры паказчыку карыснасці „+6”. У плэй-оф на яго рахунку 5 гульняў і адна закінутая шайба, паказчык карыснасці „+2”. Таксама Шынкевіч згуляў за нацыянальную зборную на ЧМ-2021 у Рызе.

Анастасія Верамеенка лідыруе па блок-шотам на ЧЕ па баскетболе

Форвард зборнай Беларусі Марыя Папова займае другое месца ў спісе лепшых падбіральніц жаночага чэмпіянату Еўропы па баскетболе па выніках групавога этапу. Беларуска збірае 11 адскокаў у сярэднім за гульню, па выніках трох матчаў яна саступіла толькі прадстаўніцы Босніі і Герцагавіны Джонквіл Джонс (13.7). Анастасія Верамеенка лідыруе на чэмпіянаце па блок-шотам за матч (2.3). Зборная Беларусі заняла першае месца ў групе „А” і выйшла ў чвэрцьфінал.

„Манчэстэр Сіці” прапанаваў 116 мільёнаў еўра за Хары Кейна

„Манчэстэр Сіці” зрабіў афіцыйную прапанову па трансферы форварда «Тотэнхэма» Хары Кейна, паведамляе журналіст Фабрыцыо Рамана у Твітэры. Паводле інфармацыі крыніцы, „гараджане” прапанавалі за футбаліста £ 100 млн (больш за € 116 млн) і магчымасць уключыць у здзелку аднаго са сваіх гульцоў. „Шпоры” не маюць намеру згаджацца. Кейн хоча пакінуць клуб у летняе трансфернае акно, але прэзідэнт лонданцаў Дэніэл Леві пастараецца яго ўтрымаць.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vk.com/beachsoccerby