Беларусы прайгралі партугальцам, палякі – разграмілі ў Беластоку эстонцаў
Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі прайгралі партугальцам з лікам 0:2 у адборавым турніры чэмпіянату Еўропы-2021. У Жодзіна беларуская „маладзёжка” ўпершыню праводзіла афіцыйны матч пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Сяргея Яромкі і саступіла, прапусціўшы два мячы ў другім тайме. У першым туры спаборніцтваў 7-й кваліфікацыйнай групы на поле жодзінскага стадыёна „Тарпеда” беларусы святкавалі сваю самую буйную ў гісторыі перамогу, разграміўшы каманду Гібралтару з лікам 10:0. Тады беларускай зборнай кіраваў Міхаіл Мархель, які цяпер узначальвае нацыянальную дружыну.
Футбалісты Нідэрландаў у іх першым матчы адборавага цыклу разграмілі на сваім полі каманду Кіпра – 5: 1. Маладзёжная зборная Польшчы ў Беластоку разграміла Эстонію 4:0. Галы за каманду пад кіраўніцтвам Чэслава Міхневіча забілі Пшэмыслаў Плачэта, Караль Філа, Каміль Ёзвяк і Патрык Дзічэк. Гэта другая запар перамога палякаў у адборавым цыкле.
Раналду аформіў покер за зборную Партугаліі
Зборная Францыі на хатняй арэне перамагла каманду Андоры 3:0, албанцы перайгралі ісландцаў 4:2 у матчах кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы па футболе 2020 года. Але ў групе „H” французы пакуль займаюць другое месца, прайграючы па дадатковых паказчыках зборнай Турцыі, якая напярэдадні ўчыніла разгром малдаванам 4:0. У групе „А” чэхі разграмілі ў гасцях чарнагорцаў 3:0 і працягваюць пераслед англічан, якія напярэдадні згулялі ў адкрыты футбол са зборнай Косава 5:3 і ўпэўнена лідыруюць. Зборная Партугаліі на выездзе разграміла каманду Літвы – 5:1. Капітан гасцей Крышціяну Раналду аформіў другі покер у складзе партугальскай зборнай. Усяго ў кар’еры Раналду стала 10 покераў: адзін у Лізе чэмпіёнаў і сем у чэмпіянаце Іспаніі ў складзе „Рэала”. На рахунку Раналду стала 93 мяча ў складзе зборнай. Гэта другі вынік у гісторыі футбола. Лідыруе па гэтым паказчыку іранец Алі Даеі – 109 мячоў.
Скрыпчанка пакінуў «Тарпеда»-БелАЗ
Беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Тарпеда”- БелАЗа. Да бліжэйшага матчу каманду будзе рыхтаваць Сяргей Зяневіч.
„Футбольны клуб ФК „Тарпеда” – БелАЗ дзякуе Вадзіма Віктаравіча за сумесную працу і жадае поспехаў у далейшым працягу сваёй кар’еры”, – паведамляе прэс-служба” Тарпеда „.
Пасля 20 тураў жодзінцы размяшчаюцца на шостым месцы ў турнірнай табліцы.
Польшча прайграла Іспаніі ў чвэрцьфінале чэмпіяната свету па баскетболе
На мужчынскім чэмпіянаце свету па баскетболе ў Кітаі вызначыліся першыя ўдзельнікі паўфінальнай стадыі. У першым чвэрцьфінальным паядынку баскетбалісты зборнай Аргентыны выбілі з барацьбы за ўзнагароды віцэ-чэмпіёнаў планеты сербаў — 97:87. А каманда Іспаніі апынулася мацней за польскую дружыны — 90:78. Яшчэ два чвэрцьфіналы адбудуцца сёння. Дзеючыя чэмпіёны планеты баскетбалісты зборнай ЗША паспрачаюцца за выхад у паўфінал з бронзавым прызёрам мінулага сусветнага першынства камандай Францыі. Чэхі будуць сапернічаць з аўстралійцамі.
Захараў праз 23 гады пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Юнацтва»
Міхаіл Захараў пакінуў пасаду галоўнага трэнера менскага „Юнацтва” і засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі. Новы настаўнік менскага „Юнацтва” будзе абвешчаны сёння. Асноўным кандыдатам на гэтую пасаду з’яўляецца беларускі спецыяліст Аляксандр Макрыцкі. З 1998 года Міхаіл Захараў з’яўляўся галоўным трэнерам сталічнага клуба. Выключэннем стаў сезон-1999/2000, калі спецыяліст узначальваў ХК „Мінск”. Усе найбольш значныя поспехі „чырвона-сініх” (8 тытулаў чэмпіёна Беларусі, 6 Кубкаў Беларусі, 3 Кантынентальнага кубка) былі заваяваны менчанамі пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава.
Еўрапейцы абыграла ЗША ў лёгкаатлетычным матчы ў Менску
Лёгкаатлетычны матч Еўропа – ЗША на менскім стадыёне „Дынама” завяршыўся перамогай еўрапейскай зборнай. Атлеты cа Старога Свету набралі 662 балы, гарантаваўшы сабе перамогу. Лік матчу 724,5 на 601,5 на карысць Еўропы. Ёсць у гэтай перамозе і беларускі ўнёсак. Напрыклад, беларуска Анастасія Мірончык-Іванова стала пераможцай у скачках у даўжыню. У сваёй лепшай спробе яна скокнула на 6 метраў 74 сантыметры. Толькі на 1 см адстала ад яе ўкраінская спартоўка Марына Бех-Раманчук, трэцяе месца заняла алімпійская чэмпіёнка з ЗША Брытні Рыз – 6,71 м.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя