Беларусы ў Гайнаўскім паўмарафоне 2015



Наталля Грыгор’ева з Пружан ды Галіна Карнацэвіч з Гародні заваявалі І і ІІ месца ў ХV Гайнаўскім паўмарафоне. Сярод мужчын лепшым стаў Адам Вакулюк з Сямятыч. Другі час сярод мужчын меў Павел Машей з Гародні.

“Сёлета дыстанцыю з Белавежы ў Гайнаўку прабеглі 294 удзельнікі,” – кажа арганізатар Міраслаў Авксэнтюк:

– Гэта наш рэкорд. Думаю, што людзі хочуць да нас прыязджаць, бо мы шмат сілаў укладаем у арганізацыю спаборніцтваў. Спартоўцы, якія ўдзельнічаюць у нашым марафоне, гавораць паміж сабой, што да Гайнаўкі варта прыязджаць, каб не толькі паўдзельнічаць у спаборніцтвах, але і паглядзець прыроду.

Арганізатарам паўмарафона выступае гайнаўскі Асяродак спорту і рэкрэацыі.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя