Беларусы ў Цюрыху



Першыя шэсць беларускіх лёгкаатлетаў стартавалі на чэмпіянаце Еўропы-2014 у швайцарскім Цюрыху, двое выйшлі ў фіналы. У спаборніцтвах па кіданні дзіды сярод жанчын беларуска Таццяна Халадовіч паказала 5-ы вынік у кваліфікацыі (59 м 51 см) і ўвайшла ў лік 12 фіналістак. Беларускі скакун патройным Дзмітрый Платніцкі з 10-м вынікам пераадолеў кваліфікацыю, а вось бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2012 Аляксей Цапік быў толькі 20-м і ў фінал не патрапіў. Мацнейшая беларуская спартоўка з групы спрынту Аліна Талай прыняла ўдзел у папярэдніх забегах на 100 м з бар’ерамі. Не стаўшы паказваць максімум магчымасцяў, яна адолела дыстанцыю за 13,17 сек, што адпавядала 17-му часу дня. Аднак гэтага выніку сталася дастаткова, каб наўпрост выйсці ў паўфінал. Дзесяціборцы Андрэй Краўчанка і Эдуард Міхан прайшлі першыя пяць відаў, пасля якіх Краўчанка займае прамежкавае 2-е месца, Міхан – 12-е. Беларускае Радыё Рацыя