Беларусы выступілі ў стралковым турніры памяці Патрыка Якубоўскага



d71746113c46ca6358f705bde3e5f817Каля 20 спартоўцаў з Беларусі выступіла ў Беластоку падчас стралковага турніра, прысвечанага трагічна загінуламу Патрыку Якубоўскаму. Мемарыял па стральбе з вінтоўкі і пісталета прайшоў ужо шосты раз. Сярод лаўрэатаў паасобных узроставых катэгорыяў былі таксама беларусы.

Георгій Наркевіч:

– Першыя тры – гэта нашыя спартоўцы, якіх мы расцім, дапамагаем дасягнуць добрых спартыўных вынікаў. А беручы ўдзел у спаборніцтвах у Беластоку, гэта дае магчымасць самаўдасканалення і падвышэння свайго ўзроўню.

Яланта Ярчэўска – віцэ-прэзідэнт спартыўнага клюба «Kaliber» у Беластоку:

– На нашыя традыцыйныя спаборніцтвы «Polish Open Kaliber», якія праходзяць у канцы лістапада, прыязджае каля 8 клубаў з Беларусі.

Яраслаў:

– У лістападзе мінулага года я заняў другое месца на «Polish Open Kaliber 2015». Цяпер я вучуся ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Менску.

У мемарыяле выступіла каля 130 спартоўцаў з Польшчы, Беларусі і Літвы. У панядзелак будуць спаборнічаць вучні 4-ага агульнаадукацыйнага ліцэя.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота radio.bialystok.pl