Беларусы занялі 2-е месца ў змешанай эстафеце на этапе Кубка свету



Беларускія біятланісты Мікіта Лабастаў, Антон Смольскі, Дзінара Алімбекава і Ганна Сола занялі другое месца ў змешанай эстафеце на пятым этапе Кубка свету, які праходзіць у нямецкім Аберхофе. Перамагла каманда Нарвегіі. Трэцяе месца заняла зборная Францыі. Пазней у Аберхофе адбудзецца адзіночны мікст, у якім Беларусь прадставяць Дзмітрый Лазоўскі і Ірына Лешчанка.

Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал турніру ў Мельбурне

Беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал турніру ВТА-250 у аўстралійскім Мельбурне з прызавым фондам 239 477 долараў. У паўфінальным паядынку наша суайчынніца перайграла прадстаўніцу ЗША Эн Лі (47 ВТА) — 7:6 (7:4), 2:6, 6:3. У вырашальным матчы Сасновіч 9 студзеня згуляе з Амандай Анісімавай (78 ВТА) з ЗША.

Аляксей Протас аддаў галявы пас, але „Вашынгтон” пацярпеў выязную паразу ад „Сэнт-Луіса”

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Вашынгтон” пацярпеў выязную паразу ад „Сэнт-Луіса” — 1:5. Беларускі форвард гасцей Аляксей Протас аддаў дзейсную перадачу. У гэтым сезоне ў актыве Пратаса 7 (2+5) ачкоў у 23 матчах.

Гомельскі БЧ стаў першым фіналістам Кубка Беларусі па міні-футболе

Спартоўцы гомельскага клуба БЧ сталі першымі фіналістамі 32-га розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе. У першым паўфінальным матчы ў менскім палацы спорту „Уручча” гамяльчане ўпэўнена перайгралі гарадзенскі клуб „УУС-Дынама” з вынікам 7:2.

Беларускі рэферы Максім Сідарэнка будзе абслугоўваць матчы Алімпіяды ў Пекіне

Міжнародная федэрацыя хакея прызначыла 48 суддзяў і лінейных арбітраў, якія будуць абслугоўваць матчы жаночага і мужчынскага турніраў Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2022. Сярод прадстаўнікоў 12 краін ёсць і 41-гадовы беларускі рэферы Максім Сідарэнка. Ён будзе працаваць на мужчынскіх спаборніцтвах. Маючая адбыцца Алімпіяда – дэбютная для Максіма Сідарэнкі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя