Беларусы заваявалі дзве срэбныя ўзнагароды на ЧЕ па веславанні на байдарках і каноэ
Беларускія атлеты заваявалі дзве сярэбраныя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ ў Белградзе.
У байдарцы-адзіночцы на 500 м чэмпіёнка свету 2017 года ў гэтай дысцыпліне Вольга Худзенка заваявала сярэбраную ўзнагароду – 1 мін. 48,762 сек. Апярэдзіць беларуску змагла дасведчаная Данута Козак з Венгрыі – 1 мін. 47,742 сек.
У каноэ-двойцы на 500 м Надзея Макарчанка і Вольга Клімава ўпэўнена пераадолелі другую частку дыстанцыі і змаглі падняцца на другую прыступку п’едэстала гонару. Беларускі не змаглі апярэдзіць толькі дуэт з Венгрыі. Трэцяе месца занялі расіянкі.
На чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сёння вызначацца наймацнейшыя на дыстанцыях 200 м і 5 тыс. м. Як паведамлялася, у першы дзень спаборніцтваў 9 чэрвеня на рахунку зборнай Беларусі тры медалі: два залатыя і адзін срэбны.