Беларусы прайгралі Нямеччыне ў Кубку Дэвіса



Беларусь прайграла Германіі ў матчы Кубку Дэвіса. У суботнім парным матчы Ілья Івашка і Андрэй Васілеўскі саступілі нямецкаму дуэту з дзвюх партыях – 4:6, 6:7 (5:7 на тай-брэйку). Пасля гэтага Ян-Ленард Штруф, першая ракетка гаспадароў корту, адолеў мацнейшага тэніста Беларусі Ягора Герасімава6:3, 6:2. Агульны лік стаў 3-1 на карысць Нямеччыны.

У заключнай сустрэчы, якая ўжо нічога не вырашала, беларусы выпусцілі на корт 16-гадовага Данііла Астапенкава, які прайграў Дамініку Кёпферу – 0:6, 2:6. Выніковы лік матчу Кубка Дэвіса – 1:4.

***

Беларускія тэнісісты параўнялі лік у гасцявым матчы кваліфікацыі Кубка Дэвіса з камандай Нямеччыны – 1: 1. У другім адзіночным паядынку ў Дзюсельдорфе першы нумар беларускай зборнай Ягор Герасімаў у вельмі цяжкай трохсэтавым паядынку перайграў Піліпа Кольшрайбера – 4:6, 7:5, 7:6. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 40 хвілін.

У стартавай гульні дня беларус Ілля Івашка прайграў лідару нямецкай каманды Яну-Ленарду Штруфу – 4:6, 4:6. Сёння адбудзецца парны матч, на які ў беларусаў заяўлены Андрэй Васілеўскі і Ягор Герасімаў, а ў немцаў Кевін Кравіц і Андрэас Міс. Затым пройдуць яшчэ два адзіночныя паядынкі: Ягор Герасімаў – Ян-Ленард Штруф, Ілля Івашка – Піліп Кольшрайбер.

Ёханэс Бё выйграў спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне ў Нове-Места

Нарвежскі біятланіст Ёханэс Бё выйграў спрынтарскую гонку на сёмым этапе Кубка свету, які праходзіць у чэшскім Нове-Места-на-Мораве.

Нарвежац не дапусціў промахаў на стральбе і пераадолеў 10 км за 24 хвіліны 56,8 секунд. Француз Кант Фіён Майі стаў другім (з адставаннем 22,8 секунды і без промахаў пры стральбе. Трэцяе месца заняў нарвежац Тар’е Бё – ён таксама страляў бездакорна але прыбег з адставаннем у хвіліну ад свайго брата. Беларускі біятланіст Антон Смольскі размясціўся на 18-м радку выніковага пратаколу. Яго партнёры па камандзе паказалі наступныя вынікі: Раман Елетнаў стаў 28-м, Сяргей Бачарнікаў – 36-м, Мікіта Лабастаў – 73-м. Працягнуцца спаборніцтвы сёння эстафетамі ў мужчын і жанчын. Завершыцца этап Кубка свету 8 сакавіка мас-стартамі.

Беларускі фігурыст Аляксандр Лебедзеў заняў 23-е месца на Чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Эстоніі

Беларускі фігурыст Аляксандр Лебедзеў заняў 23-е месца ў мужчынскім адзіночным катанні на чэмпіянаце свету сярод юніёраў, не здолеўшы ўтрымацца на 19-й пазіцыі, якую займаў пасля кароткай праграмы. Па суме двух відаў праграмы ацэнка беларускага фігурыста 163,4 бала. Залаты медаль чэмпіянату свету сярод юніёраў выйграў расеец Андрэй Мазалёў.

Беларускія хакеісты даведаліся расклад кваліфікацыйнага турніру да Алімпіяды-2022

Стаў вядомы расклад турніру алімпійскай кваліфікацыі да Гульняў-2022 у Пекіне, у якім прымуць удзел хакеісты зборнай Беларусі. Зборная Беларусі трапіўшы ў кваліфікацыйную групу D разам з камандамі Польшчы, Славакіі і Аўстрыі разыграе з гэтымі дружынамі адзіную пуцёўку на Гульні. Турнір адбудзецца сёлета напрыканцы жніўня ў Браціславе. Яшчэ дзве пуцёўкі разыграюць на адборачных стартах у Латвіі і Нарвегіі, якія пройдуць у гэтыя ж тэрміны без удзелу беларускіх хакеістаў.

Сяргей Старадуб дыскваліфікаваны на чатыры гады

Беларускі барацьбіт грэка-рымскага стылю Сяргей Старадуб дыскваліфікаваны на чатыры гады за ўжыванне допінгу. У спробе спартоўца выявілі забаронены прэпарат дэгідрахлор-мецілтэстастэрон. Адлік адхілення Старадуба вядзецца з 17 студзеня, усе вынікі, паказаныя ім з 22 ліпеня 2019 года ануляваныя, паведамляе прэс-служба НАДА. Старадуб – майстар спорту міжнароднага класа, пераможца і прызёр чэмпіянатаў Беларусі, а таксама розных міжнародных спаборніцтваў.

Каронавірус дабраўся да НБА

НБА апавясціла клубы аб магчымым правядзенні матчаў без гледачоў у тым выпадку, калі з-за эпідэміі каронавіруса ўзнікне такая неабходнасць.

Ліга разаслала памятку з падрабязным апісаннем магчымых дзеянняў, якія могуць спатрэбіцца камандам, «калі б паўстала неабходнасць гуляць матч з прысутнасцю толькі неабходнага персаналу». Каманды таксама павінны быць падрыхтаваны «для правядзення тэмпературных праверак гульцоў, персаналу каманды, суддзяў і ўсіх, хто гуляе важную ролю ў правядзенні такой гульні на арэне каманды», – паведамляе Sportsnet са спасылкай на The Associated Press.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tennis.by