Беластоцкая „Ягелонія” – бельгійскі „Гент”: 0:1
Беластоцкая „Ягелонія” з лікам 0:1 прайграла бельгійскаму „Генту” ў першым матчы трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы. На хатняй арэне ў прысутнасці 15 тысяч заўзятараў падначаленыя Ірэніўша Мамрота першы тайм правялі асцярожна, а ў другім пайшлі ў атаку, паплаціўшыся стратай канцэнтрацыі ў абароне.
Контраатака на 85-й хвіліне гульні дазволіла гасцям вывезці з Беластоку вельмі карысны вынік.
Каментуюць трэнеры каманд: Іў Вандэрхаге і Ірэніўш Мамрот.
– Добрая гульня прынесла адпаведны вынік. Спадзяемся, што дзякуючы гэтай гульні каманда набярэцца ўпэўненасці ў сябе, і як гулялі ў Беластоку, так зможа далей збіраць пункты ў гульнях бельгійскай эсктра-класы.
– Напэўна ж моцна не задаволены з выніку. У другой палове матча гулялі мы значна лепш, чым у першай. Мелі мы свае галевыя сітуацыі. Варта было б усё ж арыентавацца на вынік 0:0.
Матч у адказ паміж „Гентам” і „Ягелоніяй” пройдзе ў Бельгіі 16 жніўня.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя