Беластоцкая „Ягелонія” працягвае пераможнае шэсце



Беластоцкая „Ягелонія” не спыняе пераможнага шэсця ў польскай футбольнай экстра-лізе. Каманда яшчэ тры месяцы таму змагалася за тое, каб не сыйсцi ў ніжэйшую лігу, а сёння з’яўляецца адной з мацнейшых новага сезону. У пятніцу беластачане разграмілі камандy „Арка” з Гдыні. Два галы забіў эстонец Коста Васільеў, які з’яўляецца лепшым бабмардзірам экстра-лігі, чарговыя два мячы – літовец  Фэдор Чэрных. Матч завяршыўся з лікам 4:1. Беластоцкі стадыён сабраў больш за 16,5 тысячаў заўзятараў:

– На перамогу папрацавала ўся каманда. Добра гулялі – і такі вынік маем. “Арка” таксама мела шмат галявых сітуацый, калі б выкарысталі, то не ведаю, які вынік быў бы. Напэўна, нам больш шчасціла. Трэба з поўнай сіла адгуляць матчы, што засталіся. І там пабачым, што атрымаецца.

Гаварыў Фэдор Чэрных. Цяпер беластоцкая „Ягелонія” на першым месцы польскай экстра-лігі. У аўторак футбалісты згуляюць з „Краковiяй” у рамках Кубка Польшчы.

Лукаш Сцепанюк, Беларускае Радыё Рацыя