Беластоцкая “Ягелонія” святкуе чарговую перамогу
Беластачане святкуюць чарговую перамогу «Ягелоніі». Мясцовыя футбалісты перамаглі каманду «Погонь-Шчэцін» з лікам 1:0. Гол на 32-ой хвіліне забіў Цыльян Сгэрыдан.
«Яга», нягледзячы на вынікі астатніх матчаў, застаецца лідарам футбольнай экстралігі ў Польшчы:
— Усе ідзе паводле плана і трэба зрабіць усё, каб быць у гэтай гульні да канца. Мы яшчэ ў той пазіцыі, калі ўсё ў нашых руках і нагах. Няма пра што думаць, калі мы хочам трымацца на першай пазіцыі, дык трэба выйграць кожны наступны матч. Наш чакае цяжкая сустрэча, бо «Крона» нялёгкі супернік.
Пра гэта сказаў, Костэк Васілев, які вяртаецца да гульні пасля траўмы. Чарговы матч «Ягелоніі» пройдзе ў горадзе Kельцы з мясцовай «Кронай», якая нечакана астатнія некалькі матчаў перамагала на сваім полі.
Беларускае Радыё Рацыя