Белтэлерадыёкампанія выключана са спісу транслятараў Лігі Нацый
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый УЕФА выключыў Белтэлерадыёкампанію са спісу транслятараў Лігі Нацый, у Беларусі перасталі паказваць матчы футбольнай зборнай. Рашэнне звязанае з санкцыямі супраць ўладаў Беларусі за іх спрыянне расейскай ваеннай агрэсіі ва Украіне.
Матчы футбольнай зборнай краіны больш нельга паглядзець па тэлебачанні ў Беларусі. Раней іх паказваў тэлеканал “Беларусь 5”, які ўваходзіць у структуру БТРК. Так, гледачы не ўбачылі ўжо дзве гульні — з камандамі Казахстана (10 чэрвеня) і Азербайджана (13 чэрвеня). Таксама на “Беларусь 5” перасталі паказваць матчы іншых зборных у рамках Лігі Нацый. На афіцыйным Беларускім тэлебачанні пакуль ніяк не каментавалі спыненне трансляцый.