Берасцейскае „Дынама” дагнала БАТЭ
У заключным матчы 2-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі берасцейскае „Дынама” выйграла 1:0 у ФК „Мінск” і дагнала лідара першынства. Адзіны матч у паядынку забіў хаўбек дынамаўцаў Кірыл Прэмудраў на 37-й хвіліне. На сустрэчы прысутнічала 2 тысячы заўзятараў.
Такім чынам берасцейцы параўняліся з барысаўскім БАТЭ і разам з чэмпіёнам узначальваюць турнірную табліцу – у абодвух клубаў па 6 ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя
