Берасцейскае „Дынама” перамагло „Тарпеда-БелАЗ”



У перадапошнім матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі пацярпела паразу ад берасцейскага „Дынама” – 1:2. „Аўтазаводцы” хацелі рэабілітавацца ў вачах сваіх заўзятараў за вылет з Лігі канферэнцый УЕФА. Але дамагчыся станоўчага выніку не змаглі. Берасцейцы выдатна правялі першы тайм: вызначыліся Дзяніс Кавалевіч на 27-й хвіліне і Міхаіл Гардзяйчук на 35-й. У другой палове сустрэчы тарпедаўцы скарацілі адставанне да мінімуму намаганнямі Валерыя Гарбачыка, але аднавіць раўнавагу жодзінцам не ўдалося. Жодзінская каманда не перамагае на працягу чатырох сустрэч запар.

„Жальгірыс” і „Шауляй” разыгралі безгалявую нічыю

У матчы чэмпіяната Літвы прыняў удзел і беларускі форвард Юрый Кендыш, які выступае за „зялёна-белых”. Наш футбаліст выйшаў на поле на 60-й хвіліне і атрымаў жоўтую картку. Пасля гэтай нічыі, „Жальгірыс” займае другое месца ў турнірнай табліцы з 53-ма ачкамі пасля 25 гульняў. „Шаўляй” ідзе следам з 47 баламі пасля аналагічнай колькасці сустрэч. Лідыруе „Паневежыс” з 58 ачкамі і дзвюма гульнямі ў запасе. 

„Арсенал” у серыі пенальці выйграў Суперкубак Англіі

Асноўны час матчу з „Манчэстэр Сіці” завяршыўся ўнічыю, пасля галоў Коўла Палмера, які вывеў наперад „гараджан” і „кананіра” Леандра Тросарда. У серыі пенальці не змаглі забіць лонданцам Кевін Дэ Бруйнэ і Родры. Марцін Эдэгар, Леандра Трасард, Букаё Сака і Фабіу Віера асечак не дапускалі. 

Месі аформіў трэці запар дубль за «Інтэр Маямі»

Аргенцінскі нападнік «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі трэці матч запар забіў два галы і дапамог сваёй камандзе прайсці ў чвэрцьфінал Leagues Cup. Асноўны час сустрэчы з «Даласам» завяршыўся ўнічыю. Месі забіў двойчы – на 6-й і 85-й хвілінах. Для 36-гадовага аргенцінца гэта шосты і сёмы мячы за новую каманду ў чатырох гульнях. У серыі пасляматчавых пенальці Месі біў першым і рэалізаваў удар, як і наступныя чатыры гульцы «Інтэр Маямі» — 5:3.

Хакеісты менскага „Дынама” саступілі „Сібіры” у  спарынгу

Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі новасібірскай „Сібіры” ў серыі пасляматчавых булітаў. Асноўны час другога перадсезоннага паядынку на лёдзе сталічнай „Чыжоўка-Арэны” завяршыўся ўнічыю – 2:2. У гаспадароў шайбы закінулі Арсеній Брынкман і Віталь Пінчук. Пераможны буліт у сібіракоў рэалізаваў Мікіта Седзікаў. У першым спарынгу міжсезоння падначаленыя Дзмітрыя Квартальнага абыгралі ў Менску „Адмірал” з Уладзівастока – 3:1. Наступны кантрольны матч дынамаўцы правядуць заўтра ў Менску з магнітагорскім „Металургам”.

Беларускае Радыё Рацыя