Берасцейскае „Дынама” ў чвэрцьфінале



Берасцейскае „Дынама” праходзіць у чвэрцьфінал розыгрышу Кубка Беларусі па футболе.

У чарговай сустрэчы на абласным спартыўным комплексе „Берасцейскі” мясцовыя футбалісты выйгралі ў сталічнага ФК „Менск” з лікам 3:1. Акрамя таго, каманда „Дынама-Берасце” лідзіруе і па наведвальнасці заўзятарамі матчаў, як у чэмпіянаце, так і ў розыгрышы Кубка Беларусі:

– У Берасці, дзе ўжо на дзіцячыя матчы прыходзіць па 5 тысяч чалавек – гэта лічба недасягальная для шмат якіх клубаў Вышэйшай лігі, таму цікавасць будзе і заўзятары безумоўна будуць на трыбунах. Футбол – гэта не толькі футбол, гэта даўно ўжо індустрыя.

Чвэрцьфінальныя матчы розыгрышу Кубка Беларусі па футболе пройдуць вясной 2020 году. На матчы 1/8 фіналу заўзятары падрыхтавалі перфоманс у выглядзе банэра ў гонар 1000-годдзя Берасця з герабамі гораду і „Пагоняй”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота dynamo-brest.by