Берасцейскае „Дынама” выйграла Суперкубак краіны
Берасцейскае „Дынама” упершыню ў гісторыі нацыянальнага футболу заваявала Суперкубак краіны. У матчы адкрыцця сезона дынамаўцы – апошнія ўладальнікі Кубку Беларусі адолелі шматразовага чэмпіёна краіны – барысаўскі БАТЭ – 2:1.
Лёс сустрэчы за пачэсны трафей, якая праходзіла ў Менску, быў фактычна вырашаны ў першым тайме. На 14-й хвіліне навічок „бела-блакітных” аўстрыяк Сандро Готал рэалізаваў пенальці ў браму Шчарбіцкага. На 30-й Максім Вітус падвоіў перавагу берасцейцаў.
У другой палове матча БАТЭ імкнуўся адыграцца, але марна. Толькі ў самай канцоўцы паядынку Мікалай Сігневіч здолеў забіць мяч прэстыжу. У выніку вікторыю святкавала „Дынама” і яго шматлікія прыхільнікі. Чэшскі спецыяліст Радаслаў Латал выйграў першы трафей для Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя
фота tut.by