Берасцейскае „Дынама” захоўвае лідарства



Пасля матчаў 10 тура, якія прайшлі ў нядзелю, берасцейскае „Дынама” зноў вярнула сабе лідарства нацыянальнага чэмпіянату. Дынамаўцы перамаглі ў Слуцку аднайменную каманду – 3:1. Двойчы забітымі мячамі вызначыўся Дзяніс Лапцеў, яшчэ адзін гол на рахунку Паўла Няхайчыка. Мяч прэстыжу ў гаспадароў поля з пенальці забіў івуарыец Якуба Бамба.

Вынікі іншых матчаў 10 тура:

„Шахцёр” (Салігорск) – „Дняпро” (Магілёў” – 3:1.

„Іслач” (Менскі раён) – „Тарпеда” (Жодзіна) – 1:0.

„Энергетык”-БДУ (Менск) – „Гарадзея” – 0:0.

ФК „Гомель” – БАТЭ (Барысаў) – 0:2.

ФК „Віцебск” – „Дынама” (Менск) – 1:3. Два забітыя мчы і голавы пас на рахунку Ягора Зубовіча.

„Тарпеда” (Менск) – ФК „Менск” – 0:0.

„Нёман” (Гародня) – „Славія” (Мазыр) – 0:1.

Лідарская група пасля 10 тура набыла выразнае акрэсленне:

1. „Дынама” (Берасце) – 26 ачкоў

2. БАТЭ – 24

3. „Шахцёр” – 24

4. „Іслач” – 21

5. „Дынама” (Менск) – 19

Беларускае Радыё Рацыя