’’Берасцейская лыжня-2017’’
Зімовае спартовае свята ’’Берасцейская лыжня-2017’’ прайшла на Вяслярным канале. Яно сабрала некалькі соцен удзельнікаў – прафесійных спартоўцаў, навучэнцаў адукацыйных установаў, працоўных прадпрыемстваў і арганізацый гораду і проста аматараў. Галоўны суддзя спаборніцтва Уладзімір Цын распавёў пра мэты спартовага свята:
– Гэта адборачны цыкл – праводзіцца спаборніцтва для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах. Сёлета зімовае надвор’е спрыяе для правядзення падобных спаборніцтваў. У першую чаргу яны ладзяцца для здароўя ўдзельнікаў. А па-другое – будзем выстаўляць каманду і змагацца на абласных спаборніцтвах.
Як адзначыў Уладзімір Цын, сёлета ўдзельнікі лыжнага спаборніцтва падрыхтаваныя вельмі добра, паколькі большая частка валодае каньковым ходам.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце