Берасцейскі „Рух” разграміў у гасцях „Энергетык-БДУ”



На футбольным чэмпіянаце Беларусі завяршылася праграма 17-га тура.

У першым з трох матчаў берасцейскі „Рух” нечакана разграміў у Менску футбалістаў „Энергетыка-БДУ” з лікам 8:1. Арцём Канцавы аформіў хет-трык. Менскае „Дынама” святкавала перамогу над „Менскам” – 1:0. Вікторыю гаспадарам прынёс дакладны ўдар экс-гульца „гараджан” Івана Бахара. Футбалісты „Віцебска” і гарадзенскага „Нёмана” згулялі ўнічыю — 0:0. На працягу ўсёй гульні ў Віцебску невялікая перавага была на баку гаспадароў, але рэалізаваць яе яны не змаглі. Да гэтага футбалісты „Нёмана” святкавалі сем перамог запар.

«Ягелонія» прайграла на выездзе «Пясту»

Паразай з лікам 0:2 скончыўся матч у гасцях 35-га тура чэмпіёнскага раўнда для беластоцкай „Ягелоніі» з «Пястам» Глівіцэ. Гаспадары забілі абодва мячы ў першай чвэрці матчу. Галы ў гэтым матчы забілі Пётр Паршышак і Хорхе Фелікс. Увесь другі тайм «Пяст» вымушаны быў гуляць у меншасці пасля таго, як Себасцьян Мілеўскі пакінуў поле, але гаспадарам удалося адстаяць сваю перавагу. Дзякуючы гэтай перамозе «Пяст» ужо дакладна мае месца ў еўракубкавай зоне.

ЦСКА Ганчарэнка ўпусціў перамогу над „Рубінам” Слуцкага

Маскоўскі ЦСКА, якім кіруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, не ўтрымаў перамогу над „Рубінам” у хатнім матчы 28-га тура чэмпіянату Расеі — 1:1. Форвард армейцаў Ілля Шкурын правёў усё гульню на лаўцы запасных.

«Тотэнхэм» вырваў перамогу ў «Арсенала»

У матчы 35-га тура чэмпіёната Англіі «Тотэнхэм» абыграў «Арсенал» з лікам 2:1. На 16-й мінуце Аляксандр Ляказэт адкрыў лік. Нападнік «шпор» Сон Хын Мын зраўняў ужо на 19-й хвіліне. На 82-й хвіліне Тобі Алдэрверэлд забіў гол з перадачы Сона, які апынуўся пераможным. «Тотэнхэм» набраў 52 ачкі і займае 8-е месца ў турнірнай табліцы ангельскай прэм’ер-лігі. «Арсенал» мае 50 ачкоў і дзявятае месца.

Аляксандр Кітараў можа пакінуць менскае „Дынама”

Беларускі нападнік Аляксандр Кітараў можа пакінуць менскае „Дынама”.

Кітараў пакуль не атрымаў ад „зуброў” прапановы па новым кантракце, паведамляе „Хакейны Бульбаш”. У такой жа сітуацыі знаходзяцца Міхаіл Стэфановіч і Яўген Кавыршын. У мінулым сезоне Кітараў набраў 6 (3 + 3) ачкоў у 59 матчах пры паказчыку карыснасці „-18”. У актыве Стэфановіча 8 (5 + 3) балаў у 34 сустрэчах і „-10”. Кавыршын зарабіў 17 (5 + 12) ачкоў у 57 матчах пры паказчыку карыснасці „-4”.

Беларускія шашысты абыгралі каманды Расеі і Ізраіля ў шостым туры Кубка нацый

Беларускія шашысты перамаглі ў шостым туры анлайн-турніру Кубка нацый каманды Расіеі і Ізраіля. Спаборніцтвы праходзяць па 100-клетачных шашках пад эгідай Сусветнай федэрацыі шашак (FMJD).

У першых двух турах беларусы абыгралі каманды Эстоніі і Сенегала, але ў трэцім саступілі зборнай Кот-д’Івуара. У чацвёртым туры прадстаўнікі Беларусі перамаглі Ізраіль, у пятым адолелі Кубу, а ў шостым – Расею 5: 3. Беларуская каманда знаходзіцца на першым месцы, набраўшы 10 балаў.

Гамільтан стаў пераможцам „Гран-пры Штырыі”

Брытанец Люіс Гамільтан, які з’яўляецца шасціразовым чэмпіёнам свету, выйграў „Гран-пры Штырыі”. Другім стаў таксама пілот „Мерсэдэса” фін Валтэры Ботас. Трэцяе месца ў галандца Макса Ферстапена з „Рэд Була”. Паміж двума „Ферары” Шарля Леклера і Себасцьяна Фетэля на першым крузе адбыўся інцыдэнт, у выніку якога абодва баліды афіцыйна выбылі з „Гран-пры”.

Беларускае Радыё Рацыя