Берасцейцы перамаглі „Чэхаўскіх мядзведзяў”
У трэцім туры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў БГК імя Мяшкова на выездзе адолеў расейскую каманду „Чэхаўскія мядзведзі” – 33:27.
Пасял першага тайму госці былі наперадзе 17:14, а пасля перапынку БГК нарасціў сваю перавагу.
Гэта трэцяя вікторыя запар беларускай каманды ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. З 6 ачкамі БГК узначальвае турнірную табліцу сярод шасцёркі спаборнікаў. Наступную сустрэчу берасцейцы правядуць дома з адным з асноўных канкурэнтаў – іспанскім „Лагроньё” 7 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя