БФФ паведаміла пра накладанне на „Шахцёр” часовай забароны на ажыццяўленне трансфераў



Сайт БФФ апублікаваў вынікі чарговага пасяджэння Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях, якое адбылося ў Доме футбола.

У прыватнасці, КДК АБФФ наклаў на салігорскі „Шахцёр” часовую забарону на ажыццяўленне трансфераў (і рэгістрацыю футбалістаў).

Сасновіч і Рахімава выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ў Кітаі

Беларуска Аляксандра Сасновіч і расейка Каміла Рахімава выйшлі ў чвэрцьфінальную стадыю парнага разраду турніру WTA-250 у кітайскім Наньчані з прызавым фондам 259 тысяч даляраў.
Беларуска-расейскі тандэм абыграў прадстаўніцу Грузіі Аксану Калашнікава і японку Нао Хібіна – 6:3, 6:2. У матчы за выхад у паўфінал Сасновіч і Рахімава сустрэнуцца з чэшска-кітайскай парай Тэрэза Міхалікава / Сюй Іфань.

Па заробленых у сезоне прызавых Арына Сабаленка лідыруе сярод жанчын

Першая ракетка свету сёлета ўжо зарабіла на корце 7 мільёнаў 550 тысяч даляраў. Беларуска з гэтай сумай лідыруе ў ВТА-туры, апярэджваючы польку Ігу Свёнтэк – 6 мільёнаў 780 тысяч і амерыканку Коры Гаўф – 5 мільёнаў 980 тысяч. Па стане на сярэдзіну кастрычніка, больш Сабаленкі ў прафесійным туры за сезон зарабілі толькі трое мужчын: лідар серб Новак Джокавіч зарабіў 10 мільёнаў 590 тысяч даляраў.

Валейбалісты „Шахцёра” прымуць „Белагор’е” ў стартавым матчы 1/8 фіналу Кубка Расеі

Валейбалісты салігорскага „Шахцёра” сёння правядуць стартавы паядынак у раундзе адной восьмай фіналу мужчынскага Кубка Расеі.

Падначаленыя Віктара Бекшы стартавалі ў розыгрышы з папярэдняга групавога этапа, дзе супернікамі нашай каманды былі кемераўскі „Кузбас”, „Газпрам-Югра” з Сургута і ніжневартаўскі клуб „Югра-Саматлор”. Святкаваўшы тры перамогі ў шасці матчах, „гарнякі” з другога месца ў квартэце выйшлі ў плэй-оф, дзе сустрэліся з яраслаўскім „Яраславічам”. Абодва матчы ў рамках 1/16 фіналу завяршыліся на карысць „Шахцёра” 3:2 і 3:1.

Супернікам салігарчан па стадыі адной восьмай фіналу стане „Белагор’е”, для якога будучы матч будзе дэбютным у гэтым плэй-оф.

Беларускае Радыё Рацыя