БГК адолеў „Раднічкі”



Берасьцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў розыгрышы SEHA-лігі ў гасцях адолеў сербскую каманду „Раднічкі” з гораду Крагуевац. Лік сустрэчы 33:26 (19:15) на карысць беларускага клубу. Найбольш выніковымі ў складзе берасьцейцаў сталі Дзяніс Рутэнка – 7 галоў і Іван Карачыч – 6.

Гэта была 9-я вікторыя БГК у розыгрышы. Набраўшы 27 ачкоў, берасцейская каманда дагнала славацкі „Татран” і дзеліць з ім 3-е месца.

Беларускае Радыё Рацыя