БГК – чэмпіён Беларусі



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ўсё ж вырваў залатыя медалі чэмпіёнаў краіны. У суботу берасцейцы ўзялі рэванш за разгром на пляцоўцы менскага СКА – 29:26. А ў нядзелю ў вырашальным фінальным матчы здолелі перамагчы па пенальці. Гульнёвы час скончыўся з лікам 26:26, а ў серыі сямімятровых удача ўсміхнулася берасцейцам – 4:2.

Стала таксама ведама, што трэнер БГК Жэлька Бабіч пакідае клуб і засяродзіцца на працы з дружынай Харватыі. Берасцейцаў жа ўзначаліць украінскі спецыяліст Сяргей Бябешка, які раней ужо паспяхова працаваў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя